Па рамане і. Мележа «Людзі на балоце»любоўны трокутнік у рамане людзі на балоце

Па рамане і.Мележа «Людзі на балоце»
любоўны трокутнік у рамане людзі на балоце

  • У рамане «Людзі на балоце» І. Мележ стварыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга застаюцца ў памяці. Яны ўражваюць чытача сваёй праўдзівасцю і непаўторнасцю. Адны з іх з’яўляюцца для нас прыкладам сапраўднага кахання, другія — вучаць беражлівым адносінам да зямлі і да таго, што створана рукамі чалавека.

    Да апошніх адносіцца Васіль Дзятлік — адзін з галоўных герояў рамана. Калі мы ўпершыню знаёмімся з Васілём, ён яшчэ амаль падлетак. Гэта відаць па яго паводзінах. Асабліва па тым, як злуецца ён на сваю маці за тое, што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. А яму ж так хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за гаспадара! Праўда, ён і ёсць гаспадар, бо з мужчын у хаце толькі стары і ўжо знямоглы дзед ды малы брат. Адзін ужо выбіўся з сіл, а другі яшчэ іх не набраўся.

    Аўтар падкрэслівае незвычайную працавітасць Васіля, які зусім не ведае стомы. Хлопец правіць гаспадарку, ды не абыяк, а, калі так можна сказаць, са смакам: жывёла ў час накормлена і дагледжана, у гумне — парадак. На сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб не горш за астатніх, загартаваных ў працы мужчын.

    На нашых вачах Васіль сталее, становіцца дужым і моцным юнаком. Цяга да працы ў хлопца не прападае. Мары застаюцца ўсё тыя ж: набыць кавалак добрай зямлі, справіць новага каня, паставіць новую хату. Самая галоўная з іх — зямля. Тады — Васіль упэўнены — спраўдзіцца і ўсё астатняе, бо ён ужо даўно засвоіў, што шчырая, да салёнага поту, праца на добрай зямлі — вось залог дабрабыту. А юнак хоча жыць багата, так, як Корч, а можа і яшчэ багацей.

    Калектывізацыю Васіль не прымае. Аддаць у агульнае карыстанне свайго каня, карову, не дыхаць паветрам стойла, якое яму здаецца прыемнейшым за ўсе пахі на зямлі — гэта не для Васіля. Ён хоча быць упэўнены, што яго жывёла дагледжана, ён, нарэшце, хоча адчуваць, што гэта толькі яго і больш нічыё. Гэта, на маю думку, не сквапнасць Васіля, а нармальная псіхалогія ўласніка, сапраўднага гаспадара. Другая справа, што ісці не ў нагу з усімі, хай сабе ўсе астатнія ідуць няправільна, — вельмі складана. Так стала і з Васілём.

    Аднак самая галоўная прычына таго, што Васіль у канцы твора адчувае сябе няшчасным, на маю думку, — яго разрыў з каханай дзяўчынай. Усё астатняе, да чаго хлопец імкнуўся: добрая зямля, трывалая гаспадарка, новая хата — у яго ёсць. Няма толькі шчасця. Яно адышло ад Васіля разам з Ганнай. Хто вінаваты ў тым, што дарогі іх разышліся, сказаць цяжка. Так склаліся абставіны. Бо каханне не пакідала ні аднаго, ні другога ні на хвіліну. Здавалася, яны створаны толькі адзін для аднаго. Але ж, не…

    Пазней Васіль яшчэ будзе сустракацца з Ганнай. Тут, здавалася б, час і вырашыць усе праблемы, але Васіль па-ранейшаму моцна прывязаны да сваёй зямлі, да сваёй гаспадаркі, да сваёй уласнасці.

    Мае адносіны да Васіля станоўчыя. Мне няма за што папракнуць гэтага юнака. Канечне, ён — занадта пануры, зацяты, нецікавы… Дзяўчаты звычайна на такіх не звяртаюць увагу. Але ў гэтым, лічу, не яго віна, гэта — дадзены Богам характар. Галоўнае — Васіль чалавек сумленны і працавіты.




Ссылка на основную публикацию
2018